sandra_rimskaya (sandra_rimskaya) wrote,
sandra_rimskaya
sandra_rimskaya

Заходняя Беларусь на здымках 1920-х: Віленскае ваяводства

Оригинал взят у yozas_gubka в Заходняя Беларусь на здымках 1920-х: Віленскае ваяводства
Натыкнуўся на прасторах інцярнэтаў на цікавы краязнаўчы альбом "Polska w Krajobrazie i Zabytkach" ("Польшча ў пейзажах і помніках старыны") 1930 года, у якім змешчаны фотаздымкі з усіх ваяводстваў Другой Рэчы Паспалітай, у тым ліку і тых, што складалі Заходнюю Беларусь: Наваградскага, Палесскага, часткі Віленскага і Беластоцкага. Якасць здымкаў, зрэшты, няважная, бо адсканаваны альбом быў, пэўна, на самых нізкіх наладках, дый само па сабе шмат чакаць ад сканаў паліграфічных матэр'ялаў не варта. Мабыць, у кагосці з калекцыянераў і ёсць арыгінал альбома ўжывую, але нам, краязнаўцам інтарнэт-даследчыкам, прыходзіцца абыходзіцца тым, што ёсць:)

Пачну выкладаць здымкі спачатку з Віленскага ваяводства, некаторыя з іх ужо засвяціліся на такіх краязнаўчых сайтах кшталту radzima.org ці globus.tut.by, але большасць нідзе не сустракаў. Над гэтым альбомам працавалі такія майстры, як Юльюш Клос (польск. Julijusz Kłos) - знакаміты архітэктар і гісторык архітэктуры з Вільні, аўтар комплекснай забудовы Браслава ў 1920-я і некаторых іншых архітэктурных аб'ектаў, якія захаваліся ў Беларусі. У альбоме таксама змешчаны здымкі знакамітага польскага фатографа Яна Булгака (польск. Jan Bulhak) - майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі. Ёсць здымкі А. Віслоцкага (польск. A. Wisłocki) і фота з архіву Віленскага краязнаўчага таварыства (польск. Wileńska krajoznawcza towarzystwa).

1. Будслаў. Парафіяльны касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (барока XVIII ст.):


2. Беразвечча (зараз у складзе Глыбокага). Былы кляштар Базыльян (зараз у ім месціцца турма):


3. Беразвечча. Касцёл (да 1919 г. царква) - да нашага часу не захаваўся:


4. Беразвечча. Касцёл:


5. Беразвечча. Вялікі алтар у касцёле базыльянаў:


6. Беразвечча. Возера:


7. Браслаў. Крыж прыдарожны (ці не той гэта крыж, пра які valatsuga_by нядаўна пісаў ?):


8. Баруны. Капліца перад касцёлам:


9. Баруны. Званіца касцёла:


10. Глыбокае. Былы касцёл кармелітаў (барока):


11. Глыбокае. Касцёл парафіяльны (ракако XVIII ст.):


12. Глыбокае. Цаква Раства Прасвятой Багародзіцы (былы касцёл і кляштар кармелітаў):


13. Глыбокае. Мястэчка і возера:


14. Друя. Касцёл бернардынаў, цяпер парафіяльны:


15. Друя. Сінагога заснаваная Сапегамі (барока, кан. XVII ст.) - не захавалася:


16. Дунілавічы. Касцёл парафіяльны (барока, пач. XVIII ст.):


17. Сядзіба Ёды. Мураваны палац:


18. Сядзіба Забалоцце. Палац:


19. Кабыльнік. Званіца пры касцеле:


20. Камаі. Касцёл:


21. Каплічка з ваколіц возера Нарач:


22. Сядзіба Крыкалы. Афіцына (XVIII ст.):


23. Сядзіба Крыкалы. Лямус (класіцызм, пач. ХІХ ст.):


24. Крэва. Замак:


25. Лучай. Касцёл парафіяльны (барока, XVIII ст.) - цікавы "корч" засвяціўся на пярэднім плане:)


26. Сядзіба Маньковічы. Лямус:


27. Сядзіба Маньковічы. Палац (XVIII ст.):


28. Міхалішкі. Касцёл парафіяльны (барока, канец XVII ст.):


29. Міхалішкі. Унутры касцёла:


30. Мосар. Палац Пілсудскіх, знішчаны ў Першую сусветную вайну:


31. Мяжаны. Курная хата (старэйшы тып):


32. Новы Мядзел (цяпер у межах Мядзела). Касцёл Святога Станіслава (XVIII ст.) - не захаваўся:


33. Стары Мядзел (цяпер у межах Мядзела). Касцёл парафіяльны:


34. Стары Мядзел. Партал касцёла:


35. Стары Мядзел. Палац Козел-Паклеўскіх:


36. Тракт Напаліёна пад Ашмянамі:


37. Паставы. Забудова рынку (пач. ХІХ ст.) - ажно два "карча" у кадры:)


38. Паставы. Былая паперня Тызенгаўза і дом афіцыялістаў:


39. Паставы. Былы палац Тызенгаўза (класіцызм, пач. ХІХ ст.):


40. Паставы. Клетка мядзьведзя ў двары палаца:


41. Паставы. Крамніца на рынку (пач. ХІХ ст.) - не захавалася:


42. Свір. Касцёл парафіяльны (XVIII ст.):


43. Смаргонь. Касцёл парафіяльны (былы кальвінскі збор):


44. Возера Дрывяты ("каля Браслава перад тым, як панізілі яго ўзровень меліярацыйнымі працамі" ksz90):


45. Возера Мядзел:


46. Возера Мястро:


47. Возера Нарач:


48. Возера Нарач:


49. Лоўля селявы на возеры Снуды:

Tags: Города планеты
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

  • 4 comments